be en ru
Старшыня выбарчай камісіі №62: “Для грамадзян на ўчастку арганізавана шмат актыўнасцяў”
25 февраля 2024
Единый день голосования

Старшыня выбарчай камісіі №62: “Для грамадзян на ўчастку арганізавана шмат актыўнасцяў”

Адзіны дзень галасавання на Барысаўшчыне працягваецца. Карэспандэнты “А” наведалі выбарчы ўчастак №62 і даведаліся, якая праграма чакае грамадзян, якія прыйдуць у гэты дзень галасаваць.

Працоўны дзень участковай выбарчай камісіі пачаўся з выканання Дзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь. Ужо ў першыя хвіліны работы пачалі з’яўляцца на ўчастку выбаршчыкі. 


Трэба адзначыць, што барысаўчане актыўна імкнуцца выканаць свой грамадзянскі доўг. Для тых, хто галасуе ўпершыню, прадугледжаны падарункі: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, а таксама купоны на гадзіну гульні ў дартс, настольны тэніс, або більярд у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры і інш.


Як паведамілі ў камісіі, для выбаршчыкаў арганізавана шмат актыўнасцяў. Барысаўскі завод агрэгатаў дапамог з арганізацыяй буфета, праводзіцца дэгустацыя. На ўчастку таксама можна памераць кравяны ціск.


Для тых, хто цікавіцца спортам, арганізаваны турнір па валейболе. Аматары музыкі змогуць зазірнуць на канцэрт.


Нагадваем, аддаць свой голас за кандыдатаў у дэпутаты можна сёння да 20.00 без перапынку на абед. 

Служба інфармацыі “А”, фота Юрыя АБРОСЬКІНА

Короткая ссылка на новость: https://www.edinstvo.by/~p7Oai

Архив сайта

Перейти