be en ru
Пра асаблівасці святкавання Масленіцы ў Барысаўскім раёне
20 февраля 2023
НАША, РОДНАЕ

Пра асаблівасці святкавання Масленіцы ў Барысаўскім раёне

Свята Масленіцы ў Беларусі адзначаюць заўсёды сем дзён. А вось пачынаецца яно штогод у розны час, бо залежыць ад Вялікадня: масленічны тыдзень — гэта той, што напярэдадні пачатку Вялікага посту.

Кожны дзень свята мае традыцыйную назву: панядзелак — гэта “Сустрэча”, аўторак — “Зайгрышы”, серада — “Ласунак”, чацвер — “Разгуляй”, пятніца — “Цешчыны вячоркі”, субота — “Залоўчыны вячоркі», апошні дзень — “Даравальная нядзеля”.

— Масленіца — гэта свята для ўсіх — і для састарэлых, і для моладзі, і для дзяцей, — расказвае ўдзельніца фальклорнага гурта «Мядоцкая талака» Валянціна Безручонак.

Дарэчы, у яе аповедзе, што на відэа, ёсць вельмі цікавыя асаблівасці, якія былі ўласцівы святкаванню Масленіцы менавіта ў Мётчанскім краі. А захавальніца народных традыцый, кіраўнік Мётчанскага СДК Людміла Кажэўка тлумачыць, чаму на арэлях, што ладзіліся падчас Масленіцы ў іх вёсцы, так важна было лётаць як мага вышэй. А яшчэ аб тым, што такое тарантэйкі.

Фото Мастер

Што тычыцца масленічных лялек, то аб іх ведае, мабыць, усё майстар народных промыслаў Барысаўскага Цэнтра традыцыйнай культуры Таіса Дзямідчык. Яна іх і сама ж вырабляе. І не толькі асобныя экзэмпляры, але і вялізныя кампазіцыі. Падрабязнасці — у відэа.

#нашароднае_адзінства

Святлана ЧЭКАЛАВА, фота і відэа аўтара і Кацярыны СІМАНОВІЧ (РЦНТ)

Короткая ссылка на новость: https://edinstvo.by/~5Vp1q

Архив сайта

Перейти