be en ru
А мы Масленіцу так чакалі!
21 февраля 2023
НАША, РОДНАЕ

А мы Масленіцу так чакалі!

Пачатак вясны людзі заўсёды звязвалі (і мы яго да гэтага часу звязваем) з чаканнем пераменаў у жыцці да лепшага. Таму яе, прыгожую, прыбраную, і раней так чакалі, і цяпер так чакаем.

Свае душэўныя перажыванні і спадзяванні народ укладваў у творчасць — вершыкі, прыказкі, прымаўкі, песні. Вельмі прыгожыя, душэўныя песні — вось як гэтая, напрыклад, пра ластаўку, у выкананні салісткі народнага ансамбля народнай песні “Асалода” Печынскага ГДК Вікторыі Чарняк.

Ці тыя — задорныя, што за святочным сталом выконваюць ўдзельніцы фальклорнага калектыву «Мядоцкая талака».

І ад душы весяліўся.

https://youtu.be/gZJWI2MSZBg

Такая традыцыя да нашых дзён засталася. Добрая традыцыя!

А калі яшчэ ёсць магчымасць паскакаць пад песні любімага мастацкага калектыву, дык у старонцы стаяць дакладна ніхто не стане. Што і адбывалася падчас масленічнага гуляння ў Забашавічах: там “Асалода” “запальвала”.

А вось як весяліўся народ на плошчы 900-годдзя Барысава ў старым горадзе. Чаго толькі не прапанавалі гледачам арганізатары пад кіраўніцтвам Барысаўскага РЦНТ! І песні, і гульні, і конкурсы, і бліны. І, зразумела, пудзіла Масленіцы таксама спальвалі — как хутчэй зіма ўбралася і ўступіла месца прыгажуні  Вясне.

А ў Барысаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва свята з беларускага і зусім у міжнароднае ператварылася. Падрабязнасці распавялі тут (Как сегодня в Борисове Масленица международным праздником стала | Газета ЕДИНСТВО (edinstvo.by)).

А паглядзець, як усё адбывалася, можна ў нашым відэароліку.

#нашароднае_адзінства

Святлана ЧЭКАЛАВА, фота і відэа аўтара і Кацярыны СІМАНОВІЧ (РЦНТ)

Короткая ссылка на новость: https://www.edinstvo.by/~v7Edd

Архив сайта

Перейти