be en ru
Бліны як сімвал Масленіцы
22 февраля 2023
НАША, РОДНАЕ

Бліны як сімвал Масленіцы

Да таго як на нашы землі прыйшло хрысціянства, людзі вызнавалі паганства і пакланяліся богу Сонца Ярыле. Ён увасабляў сабой сілу жыцця і ўрадлівасць. У яго гонар продкі пяклі бліны — круглыя, падобныя на сонца.

У першы дзень Масленіцы не толькі пачыналіся гулянні, але і гаспадыні пяклі першыя бліны.

Валянціна Уладзіміраўна Безручонак, адна са старэйшых удзельніц «Мядоцкай талакі», расказала, што бліны пяклі пшанічныя, яравыя, жытнія, ячменныя, грэчкавыя і нават з ільну. Першы з іх клалі ў красны вугал — душам продкаў.

Потым бліны і блінцы пяклі кожны дзень. Пры гэтым абавязкова спявалі песні і танцавалі. Як заклікалі гасцей да сваёй хаты, каб тыя пачаставаліся блінамі, паказалі ўдзельніцы творчага калектыву “Добры вечар” ТЦСАН Барысаўскага раёна.

Чацвер быў днём асаблівым, яго называлі “тоўстым” або “шырокім”. Лічылася, што прыгатаваныя ў гэты дзень бліны надзелены лячэбнай, гаючай сілай.

Гаспадары стараліся ў чацвер асаблівую ўвагу надаць сваім хатнім жывёлам-карміцелям. Для іх нават спецыяльныя аладкі пяклі. Кармілі імі кароў і прыгаворвалі: “Частуйся аладкай, каб ты была круглай і гладкай”.

#нашароднае_адзінства

Святлана ЧЭКАЛАВА, фота і відэа аўтара і Кацярыны СІМАНОВІЧ (РЦНТ)

Короткая ссылка на новость: https://www.edinstvo.by/~zjdq4

Архив сайта

Перейти