be en ru
Прыйшла Каляда — адчыняй вароты!
7 января 2023
НАША, РОДНАЕ

Прыйшла Каляда — адчыняй вароты!

На Каляды ў беларусаў было шмат звычаяў. Гэта і абавязковая сустрэча Раства ў коле сям'і, і асаблівы пералік страў на святочным стале, і забавы. Асабліва па душы дзяцям і моладзі было калядаванне. Яны пераапраналіся ў розныя маскарадныя касцюмы, бралі з сабой музыкаў і шумна ішлі па вёсцы ці гарадской вуліцы с песнямі, а таксама з пажаданнямі дабра ўсім, каго сустракалі па дарозе.

Таксама калядоўшчыкі заходзілі ў хаты, дзе іх з радасцю сустракалі гаспадары. Бо ў старажытнасці людзі ўспрымалі іх як душы памерлых продкаў, якія вярнуліся ў родныя мясціны, каб даведацца, ці добра жывуць іхнія нашчадкі. Калядоўшчыкі жадалі гаспадарам дабрабыту, а тыя ўзнагароджвалі іх пачастункамі, падарункамі ці грошамі.

Дзяўчаты і хлопчыкі, якія займаюцца ў розных гуртках Печынскага гарадскога Дома культуры (дырэктар Ірына Кудраўцава) разам са сваімі педагогамі вырашылі выйсці на вуліцы ваеннага гарадка з каляднымі песнямі і забавамі. Было весела!

Вялікае ўражанне на мясцовых жыхароў, гасцей і вайскоўцаў 72 АВЦ ПП і МС зрабіла і выступленне народнага ансамбля народнай музыкі «Асалода».

Некалькі цікавых момантаў свята можна ўбачыць тут:

#нашароднае_адзінства

Святлана ЧЭКАЛАВА, фота і відэа аўтара

Короткая ссылка на новость: https://www.edinstvo.by/~eNtga

Архив сайта

Перейти