be en ru
Што павінна быць на Масленічным стале?
23 февраля 2023
НАША, РОДНАЕ

Што павінна быць на Масленічным стале?

“І ў міністра такога багатага стала не будзе, бо ён мядоцкі!” — заўважыла ўдзельніца фальклорнага гурта «Мядоцкая талака» Валянціна Безручонак, калі гаспадары запрасілі гасцей прысесці. І нездарма!

Кіраўніца калектыву Людміла Кажэўка прэзентавала стравы, якія жанчыны прыгатавалі спецыяльна да Масленіцы па рэцэптах сваіх матуль і бабуль:

— Абавязкова былі: бліны драныя, бліны на розных заквасках, з масліцам, з ікрой (раней замест заморскай клалі ікру з мясцовых відаў рыб, напрыклад, са шчупака), а таксама каўбаса, пальцам піханая, з хрусткай скарынкай, падсмажанае сала з мясам, яечня з салам і фаршыраваная рыба.

Да святочнага стала падаецца і пражонка — гэта калі на патэльні змешваюцца растопленае сметанковае масла, малако, яйкі і соль, а потым страва жарыцца на невялікім агні пры памешванні.

Многа на стале было страў з малака і малочных прадуктаў. Яно і зразумела: у вясковых жыхароў да пачатку вясны каровы ўжо паспелі ацяліцца. Галоўная ж ежа — сыр з маслам.

#нашароднае_адзінства

Святлана ЧЭКАЛАВА, фота і відэаздымка Кацярыны СІМАНОВІЧ (РЦНТ)

Короткая ссылка на новость: https://www.edinstvo.by/~mptZX

Архив сайта

Перейти