be en ru
Смачна есці, альбо Што павінна быць на стале ў Шчодры вечар
14 января 2023
НАША, РОДНАЕ

Смачна есці, альбо Што павінна быць на стале ў Шчодры вечар

Удзельніцы фальклорнага ансамбля “Папараць-кветка” Стара-Барысаўскага СДК распавялі, што павінна быць на калядным стале.

Па-першае, пад абрус напярэдадні Хрыстова Нараджэння клалі сена, і яно ляжала там да Шчадраца (14 студзеня). Абрадавая трапеза 6 студзеня называлася поснай куццёй.

На сярэдзіну стала гаспадыня ставіла талерку з блінамі і кашу. Бліны разразалі крыж-накрыж. Гаспадар запальваў свечку, чытаў малітву, затым ставіў свечку ў чырвоны кут і першым садзіўся за стол.

А 7 студзеня на стол выстаўляліся яшчэ і мясныя стравы.

Увечары ж 13 студзеня таксама адзначалі свята — Шчадрэц, або Багатую Каляду. На стале павінная было быць дванаццаць розных страў. І ўсім святкаваўшым абавязкова неабходна было паспрабаваць кожную з іх.

Першай у абодва вечары заўсёды падавалі традыцыйную кашу — куццю. Гэта наогул для хрысціян — рытуальная ежа. Але яшчэ да хрысціянства лічылася, што ў момант нараджэння чалавека на імгненне прыадчыняюцца дзверы паміж светам жывых і мёртвых, а таму трэба неяк ушанаваць продкаў. І рабілі гэта як раз куццёй.

Ну і яшчэ аб некалькіх традыцыйных калядных стравах беларусаў.

У пашане ў нашых продкаў былі ламанцы — хрумсткія перапечкі з мёдам і макам. Просты ў падрыхтоўцы і добра знаёмы нам салат — вінегрэт — раней лічыўся святочнай ежай. Так што гатавалі і яго.

З напіткаў важную ролю надавалі ўзвару з шыпшыны. Вось які ягоны рэцэпт мы даведаліся.

Інгрэдыенты:

  • сушаныя ягады шыпшыны —10-15 шт.;
  • вада — 500 мл;
  • мёд ці цукар — па гусце.

Прыгатаванне

Перад тым, як рыхтаваць узвар, старанна прамываем ягады і заліваем іх халоднай вадой на гадзіну. Па заканчэнні часу кладзем набраклую шыпшыну ў рондаль і заліваем паловай літра свежай вады. Ставім на агонь і даводзім да кіпення. Варыць варта не даўжэй за 2-3 хвіліны, пасля чаго ўзвар накрываем і пакідаем настойвацца на працягу сутак.

Далей працэджваем узвар і злёгку падаграваем, каб растварыць у ім мёд або цукар.

Прыемнага смаку!

#нашароднае_адзінства

Святлана ЧЭКАЛАВА, фота і відэа аўтара

Короткая ссылка на новость: https://www.edinstvo.by/~bi8vG

Архив сайта

Перейти