be en ru
У Стара-Барысаве Шчадрэц святкавалі
13 января 2023
НАША, РОДНАЕ

У Стара-Барысаве Шчадрэц святкавалі

Як праходзіла святкаванне Шчодрага вечара на Барысаўшчыне шмат стагоддзяў таму, можна было даведацца, пабываўшы на прадстаўленні, падрыхтаваным калектывамі Стара-Барысаўскага сельскага Дома культуры напярэдадні старога Новага года.

Гледачам прапанавалі вялікую інтэрактыўную тэатральную пастаноўку. На сцэне разгарнулася дзейства, якое вельмі нагадвала сапраўдныя Каляды: і песні віншавальныя ды хвалебныя спявалі, і танцавалі, і ў гульні народныя гулялі, і нават варажылі. Галоўнымі дзеючымі асобамі былі гаспадыня і калядоўшчыкі.

Дарэчы, а ці ведаеце вы, чаму ражаныя па дамах хадзілі абавязкова разам з “казой”? “Каза” ў старажытнай славянскай міфалогіі лічылася сімвалам урадлівасці і дабрабыту сям'і.

Дык вось, гэтая “жывёліна” ў гасцях вяла сябе вельмі дзіўна: бадалася, на гаспадара кідалася, дзяцей бадала. А потым раптоўна — хлабысь на падлогу, нібыта мёртвая. Усе спрабавалі яе ажывіць. Ды ўсё ніяк...

І тады хто-небудзь пачынаў песню: “Ой, пан ідзе, Каляду нясе, тры кускі сала, каб каза ўстала”. Пасля гэтага гаспадыня выносіла калядоўшчыкам пачастункі. Убачыўшы іх, “каза” “ажывала”. І госці з развітальнай песняй пакідалі хату.

І гэта, і многае іншае, таксама цікавае, можна ўбачыць у роліку, дзе сабраны вытрымкі са свята:

#нашароднае_адзінства

Святлана ЧЭКАЛАВА, фота і відэа аўтара

Короткая ссылка на новость: https://www.edinstvo.by/~rZHFB

Архив сайта

Перейти