be en ru
Якая ж Масленіца без кахання!
25 февраля 2023
НАША, РОДНАЕ

Якая ж Масленіца без кахання!

Вясна на парозе — час рамантыкі і пяшчотных адносін. У масленічныя дні маладыя людзі многа ўвагі надавалі знаёмствам, сумеснаму баўленню часу і нават сватаўству.

“Любоўныя” бліны выпякалі ў аўторак. Імі частавалі мужчын: чым больш бліноў адзінокая жанчына ці незамужняя дзяўчына раздала, тым вышэй верагоднасць, што ў гэтым годзе яна выйдзе замуж.

А  ў суботу гаспадыні, што былі без сваёй палоўкі, гадалі на сужанага і варажылі на блінах. Напрыклад, калі першы блінец выйшаў камяком, то адзіночка яшчэ аж тры гады не атрымае прапановы рукі і сэрца.

Падчас святочных дзён выконвалася шмат жартоўных прыпевак і песень любоўна-шлюбнага характару. Шэраг з іх прапанавалі ўдзельнікам свята, якое прайшло ў Забашавічах, артысты з народнага ансамбля народнай песні “Асалода” Печынскага ГДК. Слухаем, усміхаемся, смяемся!

Дарэчы, аб каханні спявалі і за святочным сталом. Ніжэй вашай увазе — песні ў выкананні фальклорнага калектыву «Мядоцкая талака».

#нашароднае_адзінства

Святлана ЧЭКАЛАВА, фота і відэа аўтара і Кацярыны СІМАНОВІЧ (РЦНТ)

Короткая ссылка на новость: https://www.edinstvo.by/~xZD9M

Архив сайта

Перейти