Будзем з агароднінай і бульбай: неблагі ўраджай вырасцілі ў «Міраполлі». Рэпартаж з палёў
Восень — работ восем, гаворыць прымаўка. І гэта сапраўды так: не паспелі ўбраць ураджай, а ўжо сяўба азімых прыспешвае. Усё трэба зрабіць у тэрмін, аднак надвор’е ўносіць свае карэктывы. Пабывалі на палетках ААТ «Міраполле» і ацанілі аб’ём сельскагаспадарчых работ у кастрычніку.
Сёлетні год выдаўся для гаспадаркі ўдалым. Вырасцілі неблагі ўраджай збожжа, кукурузы, бульбы і агародніны. Уборачныя работы тут набліжаюцца да заканчэння: засталіся на полі толькі капуста і кукуруза.
— Бульбу мы ўжо выкапалі. З пяцідзесяці гектараў узялі амаль 1325 тон. Сярэдняя ўраджайнасць другога хлеба склала 260 ц/га, — паведаміў намеснік дырэктара па вытворчасці Дзяніс Гармаза. — Звыш 70 тон убралі морквы з пяці гектараў і з такой жа плошчы —113 тон буракоў. Зараз распачалі ўборку капусты. Яе ў нас таксама пяць гектараў, і ўраджайнасць неблагая — у сярэднім 300 ц/га.
На полі ля вёскі Малое Стахава на ўсю моц ішла ўборка капусты. Тут працавалі як работнікі сельгаспрадпрыемства, так і прыцягнутыя з цэнтра занятасці беспрацоўныя. Адны ссякалі качаны, другія складвалі іх у кантэйнеры.
— Я шосты год дапамагаю «Міраполлю» як ва ўборцы ўраджаю, так і ў сховішчах на пераборцы бульбы і агародніны, — расказала Святлана Маклак. — На гэтым полі мы працуем ўжо трэці дзень. Ад цэнтра занятасці нас тут дванаццаць чалавек. Ураджай сёлета добры і капусты, і бульбы, і морквы з буракамі (іх мы таксама ўбіралі). Чым сядзець дома без працы ці стаяць ля магазіна, лепей прыехаць у гаспадарку. У дзень зарабляем па 20-25 рублёў, для беспрацоўнага гэта добрая падтрымка. Усім раю скарыстацца такой магчымасцю.
З работнікаў «Міраполля», акрамя занятых на адвозцы механізатараў, тут працавалі ўсяго чатыры паляводы. Яны, умела валодаючы нажамі, шпарка зразалі качаны і кідалі іх у цэнтр рада, па якім ішлі. Астатнія ж работнікі па ланцужку передавалі капусту на трактар. Хутка кантэйнеры напоўніліся, і тэхніка пакінула поле, а на змену ёй пад’ехаў новы трактар. Адпачываць некалі, бо восеньскае надвор’е пераменлівае.
Якія яшчэ вядуцца работы ў гаспадарцы, чытайце ў новым нумары газеты «Адзінства», які выйдзе з друкуў сераду 12 кастрычніка
Мы очень надеемся, что этот светлый месяц май подарит мир нашему братскому народу. Коль время выбрало нас, мы должны сохранить мир и покой на нашей земле
Николай КАРПОВИЧ
Гражданам, которые знают и уважают национальные ценности под силу сделать свою Родину процветающей, приумножить ее достижения
Александр ШИПУЛО
ВНС — консолидирующий институт принятия стратегически важных решений
Владимир ВАСИЛЬЕВ
Беларусь в западных СМИ пытаются представить как диктатуру власти. Я бы согласился с этим тезисом, но обязательно подчеркнул, что диктатура народовластия. ВНС ярко это подтверждает
Ирина САДОВСКАЯ
Задача, которая стоит перед каждым руководителем любого уровня, — показать, насколько почетна профессия педагога, насколько важную роль она играет в становлении общества и развитии государства
Елизавета ВОЛКОВЕЦ
Отрадно, что в нашей стране молодежь замечают, ей доверяют и на нее возлагают надежды
Леонид СОЛЯНИК
Прививать любовь к Родине у подрастающего поколения нужно с детства, чтобы у них было понимание. Все остальное мы расскажем, и объясним, что Родина - самое святое, что есть у каждого человека, как и его семья
Денис КИСЛЫЙ
Сегодня молодежь демонстрирует свою активную гражданскую позицию, готовность к диалогу и конструктивному взаимодействию