Лепшыя ў тэорыі і на практыцы: у Барысаве прайшоў раённы конкурс тэхнікаў-асемянатараў
Сёлета Барысаўшчына дасягнула значных поспехаў у жывёлагадоўлі. Рэгіён па надоях малака займае сёмае месца ў вобласці. Свой уклад у такі вынік унеслі і спецыялісты па аднаўленню статкаў. 7 жніўня сярод іх райплемстанцыяй праведзен конкурс-атэстацыя. Даведаліся, хто стаў лепшым.
У конкурсе ўдзельнічаў дваццаць адзін аператар па штучнаму асемяненню з большасці сельгаспрадпрыемстваў раёна. Перад кампетэнтным журы яны адказвалі на тэарэтычныя пытанні, а таксама дэманстравалі свае ўменні і навыкі, выконваючы практычнае заданне.
— Такі конкурс праходзіць на Барысаўшчыне штогод, — патлумачыў дырэктар Барысаўскага філіяла РУСП «Мінскае племпрадпрыемства» Сяргей Ціцянок. — Акрамя своеасаблівага экзамену па тэорыі і практыцы, улічвалася, як тэхнікі-асемянатары спрацавалі за мінулы перыяд. Паказчык выхаду цялят на сто кароў у особных спецыялістаў дасягнуў 98. Гэта дастойны вынік. Наогул барысаўскія аператары па штучнаму асемяненню лепшыя ў вобласці. Таму з заданнямі яны справіліся на выдатна.
Але конкурс ёсць конкурс. Па суме набраных балаў журы вызначыла пераможцаў. Першае месца заняла прадстаўніца ААТ «Міраполле» Юлія Нікіфарава, другі вынік у аператара па штучнаму асемяненню гэтай жа гаспадаркі Таццяны Камароўскай. Бронзу конкурсу ўзяла спецыяліст прыватнай гаспадаркі «Азёры Агра» Таццяна Задруцкая. Ім уручаны дыпломы і каштоўныя падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.
— Хачу павіншаваць пераможцаў з дастойнымі вынікамі, а Юліі Нікіфаравай пажадаць паспяхова прадставіць наш раён на абласным узроўні, — сказала пры ўзнагароджанні лепшых тэхнікаў-асемянатараў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Антаніна Котава. — Такія конкурсы-атэстацыі праводзяцца толькі сярод спецыялістаў па аднаўленню статкаў, што гаворыць аб важнасці вашай прафесіі. Упэўнена, што на будучы год вы прадэманструеце яшчэ лепшыя вынікі.
Пераможца конкурсу працуе ў акцыянерным таварыстве «Міраполле» з 2005 года, апошнія сем год — на МТФ «Падбярэззе». У яе адзін з самых высокіх у раёне паказчыкаў выхаду цялят на сто кароў.
— Такі вынік — гэта агульная заслуга калектыву нашай фермы. Без дапамогі тых, хто працуе са мной побач, яго б не было, — заўважыла Юлія Нікіфарава. — У конкурсе найбольш складанымі для мяне былі тэарэтычныя пытанні, у практычных жа заданнях цяжкасцей не ўзнікала, бо маю вялікі вопыт.
Наперадзе ў Юліі Уладзіславаўны абласны этап конкурсу. Спадзяёмся на яе паспяховае выступленне. Лепшага ж аператара па штучнаму асемяненню рэспублікі выберуць 16 верасня ў Магілёве.
Мы очень надеемся, что этот светлый месяц май подарит мир нашему братскому народу. Коль время выбрало нас, мы должны сохранить мир и покой на нашей земле
Николай КАРПОВИЧ
Гражданам, которые знают и уважают национальные ценности под силу сделать свою Родину процветающей, приумножить ее достижения
Александр ШИПУЛО
ВНС — консолидирующий институт принятия стратегически важных решений
Владимир ВАСИЛЬЕВ
Беларусь в западных СМИ пытаются представить как диктатуру власти. Я бы согласился с этим тезисом, но обязательно подчеркнул, что диктатура народовластия. ВНС ярко это подтверждает
Ирина САДОВСКАЯ
Задача, которая стоит перед каждым руководителем любого уровня, — показать, насколько почетна профессия педагога, насколько важную роль она играет в становлении общества и развитии государства
Елизавета ВОЛКОВЕЦ
Отрадно, что в нашей стране молодежь замечают, ей доверяют и на нее возлагают надежды
Леонид СОЛЯНИК
Прививать любовь к Родине у подрастающего поколения нужно с детства, чтобы у них было понимание. Все остальное мы расскажем, и объясним, что Родина - самое святое, что есть у каждого человека, как и его семья
Денис КИСЛЫЙ
Сегодня молодежь демонстрирует свою активную гражданскую позицию, готовность к диалогу и конструктивному взаимодействию