be en ru
У рэспубліканскім конкурсе юных геолагаў дыплом 3 ступені заваявала барысаўчанка
4 апреля 2024
Общество, Молодежь

У рэспубліканскім конкурсе юных геолагаў дыплом 3 ступені заваявала барысаўчанка

Прайшоў трэці (заключны) тур рэспубліканскага конкурсу юных геолагаў.

Удзельнікамі заключнага тура конкурсу сталі 10 лепшых юных геолагаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў у другім (практычным) туры.

Заключны тур конкурсу праходзіў у форме «бліц-апытання» у анлайн фармаце.

«Бліц-апытанне» складалася з пытанняў, якія адлюстроўвалі геалагічныя асаблівасці Беларусі (для ўсіх удзельнікаў былі аднолькавыя пытанні), а таксама юным геолагам неабходна было адказаць на пытанні па матэрыялах уласных практычных работ другога тура конкурсу.

изображение_viber_2024-04-04_14-54-26-381.jpg

Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана навучэнка СШ №12 г. Барысава Валерыя Гілеўская (кіраўнік настаўнік геаграфіі Лілія Бараноўская).

Віншуем!

Короткая ссылка на новость: https://www.edinstvo.by/~cmrD6

Архив сайта

Перейти