be en ru
Барысаўскі калектыў “Любава” бліснуў талентамі на абласным фестывалі сярод інвалідаў па зроку ў Мінску
17 мая 2022
Культура

Барысаўскі калектыў “Любава” бліснуў талентамі на абласным фестывалі сярод інвалідаў па зроку ў Мінску

Удзельнікамі мерапрыемства сталі каля сотні артыстаў з Мінска, Маладзечна, Барысава, Крупак, Слуцка, Узды і другіх рэгіёнаў Міншчыны.

Адны выступаюць упершыню, другія ўжо маюць вопыт. Сёлета фестываль багаты на калектывы і выканаўцаў розных жанраў. Членам журы трэба было вызначыць пераможцаў у намінацыях акадэмічныя, народныя, эстрадныя спевы, фальклор і інструментальнае выкананне. Прычым як сярод сольных артыстаў, так і паміж калектываў мастацкай самадзейнасці. Конкурс прайшоў на сцэне клуба УП «Светапрыбор» ГА «БелТІЗ».

Наш раён прадставіў народны ансамбль народнай песні “Любава” Барысаўскага філіяла УП “Светапрыбор”.

На працягу конкурса ўсе артысты радавалі гледачоў народнымі і эстраднымі песнямі, віртуознай ігрой на музычных інструментах, тэатральнымі пастаноўкамі. Гарачымі апладысментамі зал сутракаў і нашых землякоў. У іх выкананні гучалі беларускія народныя песні “Калі была дзяўчына” і “Марфута”. Баян, кантрабас, цымбалы, скрыпка, барабан, танцы, беларуская песня і, канешне, самі барысаўскія артысты стварылі на сцэне атмасферу свята.

Дамоў нашы землякі вярнуліся з перамогай: яны сталі лаўрэатамі 1-й ступені і прадставяць Міншчыну на рэспубліканскім этапе. Жадаем ім поспехаў.

Падрабязней чытайце ў наступным нумары газеты.

Ганна МЕРКУШЭВІЧ, фота аўтара

Короткая ссылка на новость: https://www.edinstvo.by/~Y8Wx7

Архив сайта

Перейти