be en ru
Валёнкі-шаптуны, ці Робім падарункі на Новы год з сэнсам!
29 декабря 2022
Культура

Валёнкі-шаптуны, ці Робім падарункі на Новы год з сэнсам!

Кажуць, што шлях валёнак пачынаецца з Сібіры і, з гэтым звязана цікавая гісторыя пра жанчыну, якая замест таго, каб вязаць шкарпэткі, вырашыла, што зваляць валёнкі будзе прасцей і хутчэй. Але ці так гэта лёгка і хутка на самой справе?

Здаўна лічылася, што валёнкі прыносяць поспех у сямейнае жыццё, дапамагаюць нараджэнню здаровых дзетак і пажадана ім вісець побач з печчу. Калі няма валёнак у хаце, то там абавязкова ёсць хваробы. А з валёнкамі чалавек знаходзіцца пад надзейнай аховай.

Валёнак – гэта выдатны талісман дастатку і багацця, а таксама – гэта сапраўдны сімвал зімы. Калісьці ў народзе было павер'е, што трэба рана раніцай, да ўзыходу сонца, павесіць валёначкі-“шаптуны” над дзвярыма ў дом. У адзін валёначак кладзецца манетка, а ў іншы – зярнятка. Пасля гэтага, можна нашэптваць ім свае самыя патаемныя жаданні, і яны абавязкова спраўдзяцца.

У Цэнтры традыцыйнай культуры для аматараў і ўсіх жадаючых 28 снежня быў падрыхтаваны семінар-практыкум па валенню з натуральнай воўны сувенірных валёнак-шаптункоў. Пад чулым кіраўніцтвам майстра народных промыслаў (рамёстваў) ЦТК Дзямідчык Таісы Раманаўны праходзіў час творчай працы. Трэба сказаць, што валенне – старажытны від рамёстваў і вядомы таксама ён і на Барысаўшчыне.

Цяперашнія мастакі робяць сучастныя прадметы мастацтва, модныя эксэсуары, вопратку, сувеніры – наколькі хапае фантазіі і густу. Калі б вы спыталі майстра Таісу Раманаўну, што трэба зрабіць, каб атрымаўся прыгожым сувенір, то вы б пачулі, што трэба ўкласці ў працу часціну сябе. Для вырабу сувеніра абавязкова спадрэбяцца рабочая паверхня, гарачая вада, бо ў гарачай вадзе працэс качання ідзе хутчэй, мыла і добры ўпэўнены настрой на працу. Выраб валёнак адбываецца ўручную, паступова. Мокрае качанне прадугледжвае дадатак пэўных фізічных намаганняў і можа займаць досыць доўгі адрэзак часу, бо ад таго, як добра будзе зваляны выраб залежаць яго і знешні выгляд, і якасць пры пэўным выкарыстоўванні.

Добры настрой майстра падтрымліваў і натхняў усіх удзельнікаў семінару. Валёнкі атрымаліся ўсе ладнымі, рознымі, разнакаляровымі і выдатна падойдуць у якасці тэматычных сэнсавых падарункаў на свята Новага года.

Алена ЯНКОЎСКАЯ, дырэктар Цэнтра традыцыйнай культуры, фота аўтара

Короткая ссылка на новость: https://www.edinstvo.by/~XD00V

Архив сайта

Перейти