Бяспечнае дзяцінства – заклад шчаслівай будучыні. Цэнтр бяспекі наведалі навучэнцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі
Вельмі часта дзеці застаюцца адны дома. З-за няўважлівасці і неасцярожнасці часта парушаюць элементарныя нормы бяспечных паводзін. Задача дарослых – растлумачыць і расказаць аб правілах бяспекі.
Мінскі абласны цэнтр бяспекі наведалі навучэнцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
У блоку ўваходнага кантролю з правіламі бяспекі жыццядзейнасці гасцей цэнтра пазнаёміў «памочнік» работнікаў Барысаўскага гаррайаддзела па НС – Спасайка. Далей удзельнікам экскурсіі прадставілася магчымасць пагрузіцца ў розныя надзвычайныя сітуацыі і выклікаць службу выратавання з дапамогай запраграмаванага тэлефона і паразмаўляць з дыспетчарам службы МНС. Таксама навучэнцы трапілі ў дэкараваныя інсталяцыі, якія імітуюць жылы пакой з парушэннямі пажарнай бяспекі, азнаёміліся з правіламі эвакуацыі з задымленага памяшкання, прыроднымі небяспекамі, паспяхова прайшлі навальнічны калідор і калідор небяспек, даведаліся шмат новага цікавага аб рабоце ратавальнікаў.
– Ратавальнікі такія смелыя і моцныя! Іх праца вельмі патрэбная і адважная! – такі водгук пакінуў выхаванец цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Артур.
Дадому хлопцы і дзяўчаты адправіліся са станоўчымі эмоцыямі. Як адзначыла педагог навучэнцаў Марына Старадворская, дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў інтэрактыўных формах працы, адчулі радасць усведамлення ўласных уменняў, дзякуючы праведзенай рабоце ў навучэнцаў пашырыліся і сістэматызаваліся ўяўленні па тэме бяспекі жыццядзейнасці.
Мы очень надеемся, что этот светлый месяц май подарит мир нашему братскому народу. Коль время выбрало нас, мы должны сохранить мир и покой на нашей земле
Николай КАРПОВИЧ
Гражданам, которые знают и уважают национальные ценности под силу сделать свою Родину процветающей, приумножить ее достижения
Александр ШИПУЛО
ВНС — консолидирующий институт принятия стратегически важных решений
Владимир ВАСИЛЬЕВ
Беларусь в западных СМИ пытаются представить как диктатуру власти. Я бы согласился с этим тезисом, но обязательно подчеркнул, что диктатура народовластия. ВНС ярко это подтверждает
Ирина САДОВСКАЯ
Задача, которая стоит перед каждым руководителем любого уровня, — показать, насколько почетна профессия педагога, насколько важную роль она играет в становлении общества и развитии государства
Елизавета ВОЛКОВЕЦ
Отрадно, что в нашей стране молодежь замечают, ей доверяют и на нее возлагают надежды
Леонид СОЛЯНИК
Прививать любовь к Родине у подрастающего поколения нужно с детства, чтобы у них было понимание. Все остальное мы расскажем, и объясним, что Родина - самое святое, что есть у каждого человека, как и его семья
Денис КИСЛЫЙ
Сегодня молодежь демонстрирует свою активную гражданскую позицию, готовность к диалогу и конструктивному взаимодействию