Предложить новость

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

«Горячая линия» газеты «Адзінства»:  73-04-77,  73-12-35

19.12.2019 17:30

“Паэтычная энцыклапедыя Уладзіміра Ліпскага”

Вандроўка па кнізе “Мая Беларусь”прайшла ў бібліятэцы “ДУА “Гімназія №3 г.Барысава”

“Паэтычная энцыклапедыя Уладзіміра Ліпскага”

Напрыканцы кастрычніка мне пашчасціла набыць кніжку беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага "Мая Беларусь", якая выйшла ў выдавецтве "Адукацыя і выхаванне" у 2018 годзе. Лічу, што гэта свеасаблівы падручнік па гісторыі нашай краіны, толькі напісаны жывой мовай, зразумелай і дзецям, і дарослым. Удалыя малюнкі мастака Віталя Дударэнкі робяць выданне цудоўным падарункавым варыянтам для дзяцей і падлеткаў.

Адразу ж захацелася расказаць аб гэтым выданні вучням сярэдніх класаў гімназіі, дзе я працую. На першую прэзентацыю кнігі былі запрошаны вучні 4Б класа нашай гімназіі. Шчыра кажучы, гэта быў “пробны шар", бо мы з загадчыкам бібіліятэкі Таццянай Бардзілоўскай разумелі, што за 45 хвілін урока цяжка расказаць і паказаць усё, што змешчана ў гэтым цудоўным выданні. Выкарыстоўваючы відэапрэзентацыю, мы прадставілі самыя яскравыя роздумы аўтара аб нашай краіне, аб яе гісторыі і дні сённяшнім, аб людзях і падзеях, што праслаўляюць і прадстаўляюць Беларусь у свеце. Некаторыя ўрыўкі з аповяда-споведзі, дзеці зачытвалі самі, а выкарыстанне геаграфічнай карты Беларусі садзейнічала пошуку таго ці іншага гістарычнага факту, змешчанага ў кнізе.

У першай дэкадзе снежня амаль усе паралелі 4-х класаў наведалі наша мерапрыемства. Гэтым вучням пашчасціла удвайне таму, што ў нашай бібліятэцы, дзякуючы клопату адміністрацыі гімназіі, з'явілася інтэрактыўная сенсарная сістэма, якая дапамагае зрабіць любое мерапрыемства больш яркім і выразным. Таму вучні не толькі пазнавалі гісторыю нашай радзімы, слухаючы бібліятэкараў, але і самі мелі магчымасць чытаць з экрана асобныя ўрыўкі аповяда-споведзі "Мая Беларусь" і разглядаць яркія ілюстрацыі, створаныя таленавітым мастаком. І самае галоўнае для нас, бібліятэкараў, было пачуць ад настаўнікаў словы захаплення аўтарскім спевам роднаму краю, якім валодае ў поўнай меры Уладзімір Ліпскі, і словы падзякі за падрыхтаванае мерапрыемства. Упэўнена, аповесць-споведзь Уладзіміра Ліпскага павінна быць у кожнай школьнай і масавай бібліятэцы.

IMG 1228

IMG 1240

IMG 1241

Людміла ЗАХАРЭВІЧ, бібліятэкар ДУА “Гімназія №3 г.Барысава”

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER