2.212
2.3885
3.4401
Предложить новость

Предыдущая версия сайта ※ перейти ››

«Горячая линия» газеты «Адзінства»:  73-04-77,  73-12-35

24.01.2020 15:00

Калектыў цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева атрымаў высокую ўзнагароду

За прафесійнае майстэрства, выдатныя дасягненні ў галіне культуры і ў сувязі са стагоддзем з дня заснавання дзяржаўнай установы культуры калектыў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. І.Х. Каладзеева адзначаны  падзякай старышыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Калектыў цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева атрымаў высокую ўзнагароду

На пашыраным пасяджэнні райвыканкама ўзнагароду намесніку дырэктара бібліятэкі Галіне Слесарэнка ўручыла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч.

– Гэта падзяка – плён вялікай працы калектыву работнікаў сістэмы бібліятэк на працягу цэлага шэрагу гадоў. Барысаўская бібліятэка імя І.Х. Каладзеева вызначаецца ў краіне адметнымі праектамі, міжнароднымі сувязямі, а самае галоўнае – і сёння яна адыгрывае вялікую ролю ў сацыяльна-культурным развіцці раёна. Я магла ўпэўніцца ў гэтым яшчэ падчас выбарчай кампаніі. Разам з тым на працягу шэрагу гадоў я ведаю плённасць гэтай працы. Таму і мая прапанова, і падтрымка Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта былі ўсхвалены старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, – адзначыла Лілія Ананіч.

oSiTgVqfYsM

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER